Конкурс на лепшую пазітыўную фота-работу.
Новости - В мире
Автор: BАJIEHOK   
05.03.2011 01:00

конкурс

 

Тое што робіць нас лепш.

У сувязі з зімовымі дэпрэсіямі і вясеннімі авітамінозамі, улічваючы
неабходнасць усеагульнага падвышэння настрою ў жыхароў Рэспублікі
Беларусь, Аршанская суполка моладзі БНФ абвяшчае конкурс на лепшую
пазітыўную фота-работу.

Тэма конкурсу: тое што робіць нас лепш.

У выставе могуць удзельнічаць усе жыхары Рэспублікі Беларусь не
зважаючы на ўзрост, досвед, сацыяльнае становішча, нацыянальнасць,
грамадзянства і пачуццё гумару. Прымаюцца выключна аўтарскія працы!

 

 

 

 

У выставе могуць удзельнічаць усе жыхары Рэспублікі Беларусь не
зважаючы на ўзрост, досвед, сацыяльнае становішча, нацыянальнасць,
грамадзянства і пачуццё гумару. Прымаюцца выключна аўтарскія працы!

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы пазітыўнага складу, якія могуць,
на меркаванне удзельніка конкурсу і журы, падвысіць настрой, палепшыць
духоўнае самаадчуванне любога чалавека. Не прымаюцца работы,
якія могуць абразіць і не падпадаюць пад стандартныя нормы этыкі і маралі.

Перавага аддаецца работам з гумарыстычным сюжэтам
(у тым ліку і пастановачныя), зробленыя у любым жанры на актуальныя
для сёняшняга дня тэмы.

Работы прымаюцца да 8.04.11, ў электронным выглядзе ў фармаце JPEG, GIF
(пажадана), ці любым іншым графічным фармаце. Таксама аўтар павінен
дадаць наступную інфармацыю: лаканічная назва работы, імя аўтара,
месца, час здымкаў, магчыма дадатковыя каментары. У выключных
выпадках прымаюцца фота-калажы, дэматыватары, але разглядацца яны
будуць у апошнюю чаргу.

Усе працы застаюцца ў распараджэнні арганізатараў, для правядзення
фота-выставаў у розных гарадах краіны. Выстава не мае камерцыйных
мэтаў.

Адрэсы для адпраўкі работаў: Robimlepsh@yandex.ru

кантакты:
skype: (Maksim Piatsko)
тел: +375298994874

 

 

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Вход в биллинг

Вход в биллинг

Поддержка


Файлы

Наше радио

Сейчас на сайте

Сейчас 190 гостей онлайн